Бруд і сум: як жыве сельскі настаўнік

Боль • Анна Логаш
Штогод бязлітаснае размеркаванне закідвае маладых настаўнікаў у глыбінку. Там іх чакаюць абыякавыя вучні, бацькі-алкаголікі, праца на карысць навакольных калгасаў і, канешне, мізэрная зарплата. Пра «хароствы» жыцця сельскага настаўніка нам распавеў выкладчык геаграфіі Алесь, які кожны дзень ідзе на працу праз поле з ваўкамі, а вечарамі ваюе з недабрабытнымі сем’ямі.

Яблычны бізнэс

Здаўна настаўнік быў самым паважаным чалавекам на сяле. Але з тых часоў сплыло шмат вады, і сення статус сельскага педагога ўпаў ніжэй плінтуса. Я адчуў гэта на сваёй скуры, бо працую ў глыбінцы на Гомельшчыне.

Як так здарылася, што я апынуўся тут? Прафесія настаўніка ў маёй сям'і перадаецца з пакалення ў пакаленне. Я не стаў парушаць традыцыю і паступіў на географа. І па заканчэнні пяці гадоў адправіўся па размеркаванню ў адзін з закранутых радыяцыяй раёнаў.

Я не бачыў у гэтым нічога жудаснага, бо сам з маленькага мястэчка. Да таго ж спачатку школа мне спадабалася. Яна выканана ў гістарычным стылі і стаіць у маляўнічым месцы (я толькі потым зразумеў, чым небяспечна размяшчэннне побач з лесам). А вось у першыя дні выявіліся некаторыя праблемы.

Як і прадпісвае закон, я з'явіўся ў кабінеце дырэктара 15 жніўня. Мне хутка растлумачылі, што трэба рабіць. Выявілася, што мне давядзецца весці не толькі любімую геаграфію, але і часткова гісторыю. Да таго ж колькасць часоў ніхто не паведаміў.

На трэці дзень маёй працы ўвесь калектыў паехаў збіраць яблыкі, каб зарабіць грошаў на рамонт школы, таму што адміністрацыя раёна не дала сродкаў. Вясёлы пачатак. Але больш вясёлым атрымаўся педсавет, на якім мяне паставілі перад фактам, што мая педнагрузка складае ўсяго 18 гадзін пры стаўцы ў 20. Па закону маладому спецыялісту абавязаны даць стаўку, але дырэктар заявіў, что зараз нічым не можа дапагчы, бо «больш неадкуль узяць». У выніку я два месяцы атрымліваў меньш за тры мільёны.

Фото: Rebecca Cairns

Потым да маей геаграфіі дадаліся некалькі гадзін гісторыі, астатняе «папілілі» між сабой іншыя настаўнікі. Дзедаўшчына, так. Акрамя заняткаў за мной замацавалі кабінет геаграфіі, падрыхтоўку аліпіяднікаў і вучняў, што плануюць здаваць ЦТ, а таксама нешта накшталт мясцовага музея, бо, па словам кіраўніцтва, геаграфія і гісторыя – адно і тое ж.

Чаго не хацеў, тое і атрымаў

Нарэшце наступіла 1 верасня і я пазнаеміўся са сваімі вучнямі. Ужо ў першы тыдзень стала ясна, што мае ружовыя мары пра паслухмяных і разумных вучняў разбіліся ўшчэнт. Большасць дзяцей – з сямей алкаголікаў. Яны прыходзяць на заняткі брудныя, адзетыя абы як, паўгалодныя. Шмат хто з іх ходзіць у школу толькі каб безкаштоўна паесці ў сталовай. Вучоба для іх не мае сэнсу.

Ёсць і такія, хто не толькі не вучыцца, але і парушае дысцыпліну. Напрыклад, я выкладаю ў братоў-блізнятаў, якія варочаюць увесь клас. На мае заўвагі ім да лямпачкі. Настаўнік для іх не аўтарытэт. Яго можна паслаць на тры літары і працягваць бегаць ды лезці да іншых дзяцей.

Аднойчы адзін з братоў захацеў звярнуць на сябе ўвагу, залез пад парту і пачаў гаўкаць ды мяўкаць. А калі я яму даў кніжку і наказаў чытаць, у адказ пачуў: «Я на уроку з'явіўуся, яшчэ і чытаць павінен?!».

І кніжка паляцела на падлогу. Калі ж паставіць ім двойку, то браты граюць яшчэ горш.
Хаця педагог не можа прымяняць сілу супраць вучняў, у мяне аднойчы здалі нервы, і я ўзяў аднаго за вуха. І ўжо назаўтра ў школе з'явіўся старэйшы брат, які паабяцаў «набіць мне морду, калі я іх зноў крану». І вось што з імі рабіць? Чалавечай мовы яны не разумеюць.

Між сабой браты таксама не ладзяць. Той, што фізічна мацней, за лепшую адзнаку «ставіць» слабейшага на грошы і лупіць яго што мае сілы: нагамі па галаве і тулаву. Прыходзіцца раздымаць. І тады мацнейшы лезе да разумова адсталага вучня 10 класса, якога таксама трэба абараняць… Гэтыя браты – сапраўдная праблема: і самі не вучацца, і іншым не даюць.

Фото: Mark Cohen

Добра, што не ўсе дзеці такія. Некаторыя з іх вельмі таленавітыя і дапытлівыя. У мяне такія вучні займалі першыя месцы на раённых алімпіядах, удзельнічалі на вобласці, рабілі конкурсы. Тое, што я бачу станоўучыя вынікі сваёй працы, не дае мне страціць веру ў прафесію. Але, на жаль, падобных дзяцей адзінкі.

Як жывуць на сяле

Праз тры месяцы мне далі класнае кіраўніцтва, і тут я адчуў увесь смак жыцця настаўніка. Клас быў невялікі – пяць чалавек – але ўсе дзеці праблемныя, з апякунскіх сямей. Каб не быць галаслоўным, прывяду прыклад: адна з маіх вучаніц жыве з моцна пітушчай бабуляй, бо маці знікла адразу пасля родаў ў невядомым накірунку. Ад інтэрната дзіця ўратоўвае толькі тое, што бабуська між запоямі яе даглядае. Аднак пра паспяховасць і мовы не ідзе. Дзяўчынка ходзіць да школы, толькі каб паесці.

Іншая сям'я прыехала з Расеі. Спачатку пасялілася ў маёй весцы, потым з'ехала ў іншую, думала, ніхто іх не будзе кантраляваць. Але мне як класнаму кіраўніку трэба было дазнацца, у якіх умовах жыве дзіця. Хаця мяне папярэджвалі, што «сямейка ого», рабіць было няма чаго: разам з сацыяльным педагогам мы пайшлі іх праведаць.
Пагрукалі у калітку, але нам ніхто не адкрыў. Сталі стукаць мацней, тады дзверы адчыніліся. На парозе з'явілася п'яная гаспадыня ў адной бялізне і сказала, што спусціць на нас сабаку. Так мы і пайшлі ні з чым.

У наступны раз мы падрыхтаваліся лепш і нарэшце зайшлі ў двор. Як бы вам апісаць… Пасярэдзіне быў самадзельны мангал, на рашотцы якога стаяў вялікі чыгун. У такіх яшчэ вараць есці свінням. Калі мы зайшлі ў хату, то адразу адчулі непрыемны пах кацінай мачы ад шматлікіх жывел. Мэбля, здаецца, была куплена яшчэ да перабудовы, пол мыўся тады ж, але ў кутку стаяў вялікі тэлевізар з ЖК-маніторам.

По інструкцыі, я запытаў маці, што ў іх есць з прадуктаў харчавання. І тут пачаўся цырк: гаспадыня дастала амаль пустую пачку з макарон і пачала ей трэсці, кажучы: «Такіх поўных яшчэ тры». Потым дастала такую ж пачку рыса і паказала на мех з гнілой бульбай.

Далей я пацікавіўся, колькі ў яе пенсія. Так, яна пенсіянерка. І гаспадыня стала паказваць нейкія леташнія паперы, не даючы іх мне ў рукі. На пытанне «Дзе лядоўня?» адказала, што ў рамонце. Але колькі я ў іх потым ні быў, лядоўня з рамонта так і не прыехала. А газавай пліты наогул не мелася.

Усё гэта значыла, што дзіця знаходзіцца ў небяспечным становішчы. Значыць, мне трэба было наведваць сям'ю кожны тыдзень. Але раз ад разу нічога не змянялася, хіба што з'явілася 30-гадовая пліта з газавым балонам. Добра, што гэтую тэхніку ўрэшце канфіскаавалі – бо эксплуатаваць яе было небяспечна.

Фото: Madeleine Kukic

Наколькі я ведаю, дзіця ўсе яшчэ жыве з сям'ёй, таму што грамадзян іншай краіны нельга забіраць у інтэрнат. Але я не упэўнены, што гэта добра. Бо сямейка, па словах суседзяў, ходзіць па чужых гародах і крадзе бульбу. А грошы… на іх вісіць крэдыт на 30 мільенаў, які ўжо шчасна прапіты.

Ваўкоў баяцца – на працу не хадзіць

Як праходзіць мой працоўны дзень? Я прачынаюся ў пяць гадзін раніцы, каб паспець на аўтобус да сяла. Далей я іду ад прыпынку да школы праз поле. Часам я бачу на ім сляды ваўкоў, бывае, нават чую іхняе выццё. Не люблю дзяжурыць на школьных дыскатэках, таму што даводзіцца вяртацца ў поцемках. Праз гэтае ж поле недалёка ад лесу.

Увечары прыязджаю да сябе, але не адпачываю. На настаўнікаў вешаюць усё, што толькі магчыма. Звычайны чалавек прыходзіць пасля працы дамоў і расслабляецца. Настаўнік жа працуе нават дома. Па-першае, яму трэба напісаць план на кожны ўрок. Чым настаўнік маладзей, тым план падрабязней, і ў выніку на кожны марнуецца па 40-60 хвілін. А такіх у яго мінімум чатыры.

Па-другое, акрамя 8-гадзіннай нагрузкі, на настаўнікаў вешаюць конкурсы альбо напісанне навуковых прац. Прытым, каб напісаць працу і атрымаць якую-ніякую ўзнагароду, патрэбна ад некалькіх месяцаў да некалькіх гадоў. Навошта гэта? Кожны дырэктар хоча месца, асабліва ў сельскай мясцовасці, інакш школу могуць закрыць. Таму настаўнікі прыкладюць усе сілы, каб штось зарабіць.

Хаця лічыцца, што працу піша дзіця, насамрэч ніхто з сельскіх вучняў не хоча гэтым займацца. Вось і даводзіцца працаваць за іх. У сярэднім атрымліваецца 2-3 конкурсы на месяц.

Асобная тэма – класны журнал. Намазаў там – пазбаўленне прэміі на 100 адсоткаў. У канцы сказа не паставіў кропку – лаюцца. Прыехала праверка? Дакладна будуць ругаць. Праверка знойдзе за што, прыкапаецца да кожный дробязі, бо баіца паказацца неэфектыўнай.

Фото: David Hurn

У настаўніка папяровай працы вышэй усялякай меры. Каб не быць галаслоўным, прывяду спіс, што патрабуюць ад педагога: інструктыўна-метадычнае пісьмо; пашпарт кабінета (у маім выпадку яшчэ і музея); папка самаадукацыі; партфоліо; папка падрыхтоўкі да алімпіяд; папка падрыхтоўкі да ЦТ; рэфераты; наглядны матэрыял, тэсты, праверачныя работы; часопіс класнага кіраўніка; праца з сям'ёй; класныя часы; інфармацыйныя часы і гэтак далей. Калі чагосьцi з пералічанага няма – зноў лаюцца.

Выходныя ў калгасе

Напрыканцы хачу распавесці пра дадатковыя павіннасці сельскіх настаўнікаў. Выкладчыкі ўвечары або ў свой законны выходны працуюць у калгасе: носяць навоз віламі, беляць фермы, адшкрабаюць лайно са сцен, трымаюць кароў за рогі матузкай, пакуль жывёлам вешаюць намяркі на вушы і гэтак далей, бо ўсе калгаснікі альбо спіліся, альбо лянуюцца. І не, гэта не жарты.

Трэба вучыцца пяць гадоў у вузе, каб потым трымаць карове рогі. Даплата не ідзе.

Рабіце самі высновы пра жыццё настаўніка на сяле. У такіх умовах не да спроб зацікавіць вучняў. Хаця б дажыць да наступнай зарплаты.

Заметили ошибку в тексте – выделите её и нажмите Ctrl+Enter

«Ёжики плакали, кололись, но продолжали читать «кукушечку». Опрос преданных читателей

Боль • Ася Поплавская

Год назад мы поменяли дизайн сайта, и если в конце марта прошлого года радовались цифре восемь тысяч читателей в день, то теперь и десятки маловато. За год мы пережили блокировку, пару крупных скандалов и рост посещаемости на добрую треть. «KYKY стал глотком свежего воздуха на шести сотках байнетовского болота», – пишут читатели. Они же объяснили нам, что привлекает на KYKY и заставляет остаться в комментах.